«Гэты літвінскі міф, гэты ідеал, увесь час працаваў на беларускую дзяржаўнасць. На маю думку, наступленне з боку заходнерусістаў на літвінства – гэта перш за ўсё наступленне не на гістарыяграфію, а на ідэю беларускай незалежнай дзяржавы.»
«Справа ў міфе, які быў створаны: ідэале Вялікага княства і літвіна – жыхара с гонарам і патрыёта сваёй краіны. Я доўга не магла зразумець, куды пасля паўстання 1863 года гэта літвінства дзелася. Адказ у тым, што тады была знішчана большая частка носьбітаў гэтай ідэі і гэтага міфу. Гэта былі людзі найбольш адукаваныя і актыўныя. Па-другое, прыйшла масавая прапаганда новага міфа і новай ідэалогіі – заходнерусізму. Але літвінства не было знішчана зусім. Рэшткі тых, хто застаўся, сталі весці арганічную працу – будаваць краіну і вучыцца. Яны чакалі, што прыйдзе час, і яны вернуць свае вольнасці. Цікава тое, што акурат беларускае адраджэнне ў ХХ ст. і падабрала гэты літвінскі міф. Тады гэты працэс набыў уласнае беларускае гучанне. Гэты літвінскі міф, нашы перамогі, наша зямля і годнасць – вось нашы карані. Таму менавіта БНР і выступае пад гэтымі сцягам»
падрабязней тут