Ты думаешь если прикрыли тутбай, то нет других источников с достоверной информацией?
Несколько моих приятелей работают в сфере образования и здравоохранения и они подтвердили такую обязаловку.
«Это наша позиция – взрослых, ответственных людей – защитить учителей от этого идиотизма».
Прымусовая падпіска, ці як не стаць дысідэнтам у школьным калектыве.
".......У рэальнасці прымусовая падпіска загадзя яшчэ да чытання вышэй згаданых газет выклікае негатыў, фарміруючы выданням з дзяржаўным лобі не самы зайздросны імідж. Да і асноўная фішка сучасных адукацыйных тэхналогіі – пачытай там, пачытай тут і зрабі правільны вывад - ніяк не стасуецца з савдэпаўскімі поглядамі на стратэгію ідэалагічнага выхавання настаўніка. А гэта значыць, версія пра высокія выхаваўчыя матывы падпіскі правальная, бо любое выхаванне за ўласныя грошы ўжо выклікае нядобрыя падазрэнні. Дарэчы, тыя самыя планы па падпісцы якраз улічваюць і зарплату настаўніка, разлічваюцца з яе прапорцый. Аказваецца, за нас паклапаціліся ўжо два разы, узяўшы з нас падатак на ідэалогію. Ніякая версія не можа схаваць бясспрэчны факт: прымусовая падпіска - толькі сродак падтрымання дзяржаўных СМІ, якім лягчэй арганізаваць усеагульны падатак у свой гонар, чым канкурыраваць з недзяржаўнымі газетамі. Гэта абсалютна супярэчыць законам свабоднай канкурэнцыі і робіць бесперспектыўным развіццё журналістыкі ў нашай дзяржаве. Усё гэта відавочна ад пачатку да канца, але ж чаму, з'яўляючыся такім масштабным працэсам, прымусовая падпіска застаецца існаваць без усялякіх тлумачэнняў прычын свайго існавання. Самая сапраўдная незаконнасць у законе...."