Мой родны кут, як ты мне мiлы!
Забыць цябе не маю сiлы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццем вясны мае убогай,
К табе я ў думкай залятаю
I там душою спачываю.
Вось як цяпер, перада мною
Устае куточак той прыгожа.
Крынiчкi вузенькае ложа
I елка ў пары з хваiною
Як маладыя у час кахання,
У апошнi вечар раставання.
Люблю цябе, мой бераг родны,
Дзе льецца Неман срэбраводны.
Дубы, дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы над вадою.
Мой родны кут, як ты мне мiлы!
Я. Колас